Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:47 ]  Тэлекампанія “Аль Джазіра” паказала вытрымкі з новага відэазапісу Ўсамы бін Лядэна


ІСЛЯМАБАД. Заснаваная ў Катары тэлекампанія “Аль Джазіра” паказала вытрымкі з новага відэазапісу Ўсамы бін Лядэна, дзе галоўны падазраваны ў нападах на ЗША тэрарыст абвінавачвае Захад у арганізацыі крыжовага паходу супраць ісляму. На стужцы бін Лядэн гаворыць на арабскай мове, ён апрануты ў зялёную вайсковую камуфляжную форму. Бін Лядэн гаворыць, што ён адсьвяткаваў тры месяцы з дня блаславёнага, паводле ягоных словаў, нападу на няверных і іхнага лідэра – Злучаныя Штаты. Няма ніякіх прыкметаў, дзе і калі стужка здымалася. Тэлежурналісты паведамілі, што відэакасэта была дасланая з Пакістану, але гэта ня ёсьць доказам таго, што бін Лядэн знаходзіцца менавіта там. Прадстаўнік Белага Дому Скот Маклелан назваў відэазапіс чарговым прапагандысцкім выклікам тэрарыстаў. Тым часам, амэрыканскія спэцпадразьдзяленьні і іх саюзьнікі працягваюць паляваньне на бін Лядэна ў Афганістане. Прадстаўнік камандаваньня ЗША Кэнэт Кэйт заявіў, што на ўсход краіны перакінутыя дадатковыя сілы, якія прачэсваюць горны масіў Тора Бора, адкуль нядаўна былі выбітыя баявікі “Аль Кайды”. Паводле Кэйта, антытэрарыстычная апэрацыя ў Афганістане будзе працягвацца да тых часоў, пакуль ня будзе зьнішчаны супраціў тэрарыстаў, а іхны кіраўнік бін Лядэн – схоплены.
XS
SM
MD
LG