Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:42 ]  Дзяржсакратар ЗША афіцыйна назваў тэрарыстычнымі дзьве антыіндыйскія арганізацыі, што базуюцца ў Пакістане


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты робяць дыпляматычныя захады, каб паспрыяць зьмяншэньню напружанасьці паміж Індыяй і Пакістанам. Дзяржсакратар ЗША афіцыйна назваў тэрарыстычнымі дзьве антыіндыйскія арганізацыі, што базуюцца ў Пакістане – Ляскхар э-Тайба і Яйш э-Махамэд. Індыя абвінавачвае гэтыя групоўкі ў далучанасьці да нападу на свой парлямэнт 13 сьнежня – падзеі, якая распачала новую эскаляцыю напружанасьці паміж суседнімі краінамі. Амэрыканскія афіцыйныя асобы паведамілі, што Паўэл учора меў дзьве тэлефанічныя размовы – з прэзыдэнтам Пакістану Мушарафам і мінітрам замежных справаў Індыі Джасвантам Сінгхам. Паводле прэсавага сакратара Дзярждэпартамэнту Філіпа Рыкэра, Паўэл зьвярнуў іхную ўвагу на тое, што ўсялякі канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам ня можа мець сэнсоўнага выніку.
XS
SM
MD
LG