Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:41 ]  Кофі Анан заклікаў Пакістан ды Індыю спыніць разгортваньне атмасфэры напружанасьці


НЬЮ ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў Пакістан ды Індыю спыніць разгортваньне атмасфэры напружанасьці ды вырашаць усе супярэчнасьці за сталом перамоваў. Кофі Анан накіраваў учора два асобныя лісты --індыйскаму прэм’ер-міністру Аталу Вайджпаі і прэзыдэнту Пакістану Пэрвэзу Мушарафу, заклікаўшы іх зрабіць усе магчымыя захады дзеля зьмяншэньня напружанасьці паміж суседнімі краінамі, што валодаюць ядзернай зброяй. Цягам апошніх 50 гадоў гэтыя краіны ваявалі ўжо тройчы. Цяперашняя хваля напружанасьці разгортваецца пасьля тэрарыстычнага нападу на парлямэнт Індыі 13 сьнежня, у чым Індыя абвінаваціла групоўкі, што базуюцца ў Пакістане. Пакістан адвяргае абвінавачаньні Індыі і, таксама як і Індыя, разгортвае свае ўзброеныя сілы ля супольнай мяжы.
XS
SM
MD
LG