Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:32 ]  Прэзыдэнты ЗША і Расеі праз тэлефон абмеркавалі плян сваёй сустрэчы ў 2002 годзе


МАСКВА. Паводле паведамленьняў з Крамлю, прэзыдэнты Расеі Уладзімер Пуцін і ЗША Джордж Буш праз тэлефон абмеркавалі пляны іхнай сустрэчы ў 2002 годзе. Падрабязнасьці размовы не паведамляюцца. Кантакты паміж лідэрамі дзьвюх краінаў сталі больш шчыльнымі і даверлівымі з пачатку міжнароднай барацьбы з тэрарызмам. Мінулым месяцам Пуцін нанёс візыт Бушу на ягоным ранча ў Тэхасе. Пуцін таксама заявіў, што, хоць выхад ЗША з дамовы пра супрацьракетную абарону 1972 году, і было памылковым, гэта не паўплывае на стасункі паміж Расеяй і ЗША.
XS
SM
MD
LG