Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:34 ]  Каля 150 уцекачоў спрабавала праз тунэль пад Ля Маншам перабрацца ў Вялікую Брытанію


ПАРЫЖ. 40-кілямэтровы тунэль пад пралівам Ля Манш, які злучае Францыю і Вялікую Брытанію, сёньня быў на некалькі гадзінаў зачынены пасьля таго, як група з прыблізна 150 уцекачоў паспрабавала пешшу прайсьці па ім у Вялікую Брытанію. Яны прайшлі амаль траціну шляху, пакуль былі затрыманыя паліцыяй. Іншая група з прыблізна 400 уцекачоў была затрыманая паліцыяй перад уваходам у тунэль. Вялікая Брытанія мае значна больш лібэральнае заканадаўства ў справе атрыманьня прытулку, і таму тыя, хто шукае палітычнага азылю, імкнуцца трапіць на брытанскія выспы.
XS
SM
MD
LG