Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:27 ]  Ізраільцы арыштавалі 17 падазраваных у тэрарызме палястынцаў


ЕРУЗАЛІМ. Ізраільскія войскі ўведзеныя ў палястынскую вёску Азун на Заходнім беразе ракі Ярдан. Ізраільцы арыштавалі 17 асобаў, падазраваных у тэрарызме, у тым ліку 5 мясцовых паліцыянтаў. Ізраільскія вайсковыя ўлады таксама паведамілі, што яны здымаюць аблогу палястынскага гораду Ерыхон, але іншыя палястынскія гарады Заходняга берагу ракі Ярдан па-ранейшаму аточаныя арміяй Ізраілю. Палястынскі прадстаўнік Набіль Шаат паведаміў таксама, што, нягледзячы на такое разьвіцьцё падзеяў, паміж ізраільскімі і палястынскімі ўладамі адбываюцца кантакты з мэтай спыніць 15-месячны канфлікт.
XS
SM
MD
LG