Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:46 ]  Ізраіль не прапусьціў Ясіра Арафата на ўрачыстую імшу ў Бітлеем


ЕРУЗАЛІМ. Кіраўнік Палястынскай аўтаноміі Ясір Арафат назваў злачынствам адмову Ізраілю прапусьціць яго праз тэрыторыю краіны ў горад Бітлеем, дзе ён зьбіраўся, як і ў апошнія сем гадоў, прысутнічаць на каляднай імшы. Разам з тым, Арафат адзначыў, што гэтае рашэньне Ізраілю не паўплывае на імкненьне палястынскага кіраўніцтва дасягнуць устойлівага міру ў рэгіёне. Раней прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што Арафата прапусьцяць у Бітлеем, як толькі будуць арыштаваныя забойцы ізраільскага міністра Рэхавема Зээві. Рашэньне ізраільскага кіраўніцтва ня выпусьціць Арафата з гораду Рамалах на Заходнім беразе Ярдану выклікала адмоўную рэакцыю як у самім Ізраілі, гэтак і па-за яго межамі, у тым ліку, і ў Ватыкану. У панядзелак на Заходнім беразе Ярдану баявікі з групоўкі “Фатх”, што падпарадкоўваецца Арафату, цяжка паранілі гэбрайскага пасяленца. Яны зрабілі заяву, што помсьцілі за рашэньне Ізраілю не дапушчаць іхнага лідэра ў Бітлеем.
XS
SM
MD
LG