Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:35 ]  Улады ЗША робяць захады па ўмацаваньні бясьпекі на лётнішчах


БОСТАН, ЗША. У сувязі зь нядаўняй спробай тэрарыстычнага акту ў самалёце, які выконваў рэйс Парыж – Маямі, улады ЗША робяць захады па ўмацаваньні бясьпекі на лётнішчах. Цяпер у пасажэраў выбарачна правяраюць абутак, пасьля таго, як у суботу ў авіяляйнэры кампаніі “Эмэрыкэн Эірлайнз”тэрарыст спрабаваў прывесьці ў дзеяньне выбуховыя прыстасаваньні, схаваныя ў падэшвах абутку. Пасажэры і экіпаж здолелі яго абяшкодзіць. У панядзелак суд у Бостане вырашыў пакінуць пад вартай затрыманага, асоба якога дасюль дакладна не ўстаноўленая. Тэрарыст падарожнічаў з брытанскім пашпартам, выдадзеным на імя Рычарда Рэйда. Скотлянд-Ярд заявіў, што Рэйд, верагодна, зьяўляецца грамадзянінам Вялікай Брытаніі. Аднак, французская паліцыя паведаміла, што на самой справе затрыманы – мусульманін са Шры-Лянкі. Імя яго, нібыта, Тарык Раджа.
XS
SM
MD
LG