Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:33 ]  Індыя і Пакістан разгортваюць вайсковыя атрады і тэхніку ўздоўж сумеснай мяжы


ДЖАМУ, ІНДЫЯ. Індыя і Пакістан разгортваюць вайсковыя атрады і тэхніку ўздоўж сумеснай мяжы – гэтакім чынам узмацняецца напружанасьць паміж краінамі пасьля тэрарыстычнага нападу на парлямэнт у Дэлі. Індыя перамясьціла тысячы жаўнераў і танкі ў памежны штат Раджастхан. Пакістан разгарнуў супрацьпаветраную зброю і транспартаваў падразьдзяленьні з усходняга гарнізоннага гораду на мяжу зь Індыяй. Абодва бакі паведамляюць пра ўчорашнія мінамётныя і кулямётныя перастрэлкі на спрэчнай тэрыторыі Кашмір. Адзін з чыноў пакістанскага войска апісаў сытуацыю як “вельмі выбуховую”. Яшчэ адной з прыкметаў узрастаньня напружанасьці зьяўляецца тое, што Дэлі ўчора выслала пакістанскага дыплямата, назваўшы ягоныя дзеяньні несумяшчальнымі са статусам дыплямата.
XS
SM
MD
LG