Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:30 ]  Аргэнтына мае намер зьвярнуцца да ЗША і Гішпаніі па фінансавую дапамогу


БУЭНАС АЙРЭС. Часовы выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Аргэнтыны Адолфа Радрыгес Саа мае намер зьвярнуцца да ЗША і Гішпаніі па фінансавую дапамогу ягонай краіне. Радрыгес Саа, які ўзначаліў дзяржаву ў пэрыяд вельмі вострага эканамічнага крызысу, абяцаў значна скараціць дзяржаўны апарат і стварыць у найбліжэйшы час мільён дадатковых працоўных месцаў. Ён таксама абвесьціў пра прыпыненьне выплаты зьнешняй запазычанасьці, якая перавышае 130 мільярдаў даляраў. Радрыгес Саа застанецца на пасадзе прэзыдэнта Аргэнтыны да 3 сакавіка будучага году, калі маюць адбыцца датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары.
XS
SM
MD
LG