Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:00 ]  У Тэгэране адбыўся мітынг у падтрымку рэформаў


ТЭГЭРАН. Студэнты Тэгэранскага ўнівэрсытэту заклікалі сёньня прэзыдэнта Ірану Хатамі зрабіць рашучыя захады супраць кансэрватыўных сілаў, якія блякуюць дэмакратычныя рэформы ў краіне. У мітынгу ва ўнівэрсытэце, на якім прысутнічаў і прэзыдэнт Хатамі, бралі ўдзел каля 2 тысячаў чалавек. Удзельнікі мітынгу скандавалі на адрэсу прэзыдэнта: “Прымяні ўладу ці сыдзі ў адстаўку”. У адказ Хатамі заявіў, што, як і раней, ён мае намер рашуча праводзіць рэформы. Аднак, ён выказаў засьцярогу, што кансэрватары могуць справакаваць сацыяльны выбух у краіне.
XS
SM
MD
LG