Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:52 ]  Парлямэнт Аргэнтыны прызначыў выконваючага абавязкаў прэзыдэнта краіны


БУЭНАС АЙРЭС. Парлямэнт Аргэнтыны сёньня прызначыў выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта краіны Адольфа Радрыгеса Саа – аднаго зь лідэраў пэранісцкай партыі, якая мае большасьць у парлямэнце. На 3 сакавіка 2002 году прызначаныя датэрміновыя выбары прэзыдэнта краіны. Учора дэпутаты прынялі адстаўку прэзыдэнта Фэрнанда дэ ле Руа. Дэ ле Руа падаў у адстаўку ў чацьвер з прычыны разбурэньняў, выкліканых жорсткім эканамічным крызысам. Раней падаў у адстаўку ўрад краіны. Падчас пагромаў і сутычак з паліцыяй 20 чалавек загінулі, каля 150 параненыя, больш за 500 чалавек арыштаваныя. Учора хваля гвалту крыху сьцішылася. Чакаецца, што новае кіраўніцтва Аргэнтыны прыпыніць выплату зьнешняй запазычанасьці. Зьнешні доўг Аргэнтыны складае 132 мільярды даляраў. Насуперак пранозам, выконваючы абвязкі прэзыдэнта Саа заявіў, што прывязка нацыянальнай валюты пэса да даляру будзе захаваная.
XS
SM
MD
LG