Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:48 ]  Пахаваньні ахвяраў учорашніх сутычак у Паласе Газа адбыліся без інцыдэнтаў


ЕРУЗАЛІМ. Шэсьць чалавек загінула, каля 80 паранена -- такі вынік учорашняй сутычкі прыхільнікаў радыкальных арганізацыяў “Хамас” і “Іслямскі джыгад” з палястынскай паліцыяй у Паласе Газа. Сёньня ў Паласе Газа адбылося пахаваньне шасьцёх палястынцаў, забітых учора. Жалобныя мерапрыемствы прайшлі без інцыдэнтаў, бо была дасягнутая дамоўленасьць з паліцыяй: удзельнікі пахавальнай цырымоніі будуць бяз зброі, а паліцыя ня будзе перашкаджаць іхным дзеяньням. У горадзе Рамала на Заходнім беразе Ярдану прыхільнікі “Хамасу і Іслямскага джыгаду” адбылася дэманстрацыю пратэсту супраць рашэньня палястынскага лідэра Арафата абвесьціць гэтыя арганізацыі па-за законам. Учора ж прадстаўнікі гэтых радыкальных арганізацыяў пасьля сумеснай нарады абвесьцілі пра часовае спыненьне атакаў тэрарыстаў-самагубцаў на Ізраіль. Аднак высокія ізраільскія чыноўнікі лічаць гэтыя заявы падманам і патрабуюць поўнага спыненьня тэрактаў.
XS
SM
MD
LG