Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:32 ]  У горныя раёны Афганістану Тора Бора перакінутыя дадатковыя амэрыканскія злучэньні


КАБУЛ. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд паведаміў сёньня, што ў горны раён Афганістану Тора Бора перакінутыя дадатковыя амэрыканскія злучэньні дзеля пошуку лідэраў талібаў і “Аль Кайды”. Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што ўчора амэрыканскія самалёты збамбавалі на ўсходзе Афганістану аўтамабільны канвой, у якой знаходзіліся лідэры талібаў і групоўкі “Аль Кайда”. Паводле заявы Пэнтагону, у выніку авіяўдару былі зьнішчаныя каля 12 аўтамабіляў, забітыя некалькі дзесяткаў чалавек. Тым часам, інфармацыйнае агенцтва “Іслямік прэс” перадало, што амэрыканская авіяцыя памылкова нанесла удар па машынах , на якіх старэйшыны плямёнаў накіроўваліся ў Кабул, каб узяць удзел у цырымоніі інаўгурацыі часовай адміністрацыі Афганістану. Прадстаўнікі ваеннага камандаваньня ЗША сьцьвярджаюць, што аўтакалёна, што накіроўвалася ў Кабул , знаходзілася на поўнач ад месца бамбаваньня.
XS
SM
MD
LG