Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:24 ]  У Кабуле адбылася інаўгурацыя часовага ўраду Афганістану


КАБУЛ. Сёньня тут прыняла прысягу часовая адміністрацыя Афганістану на чале з Хамідам Карзаем. У цырымоніі бралі ўдзел каля дзьвюх тысячаў чалавек – старэйшыны плямёнаў, палявыя камандзеры, прадстаўнікі правінцыяў, замежныя дыпляматы. Бясьпеку мерапрыемства забясьпечвалі мясцовыя адзьдзелы бясьпекі разам з брытанскімі вайскоўцамі зь міжнароднага міратворчага кантынгэнту, якія учора прыбылі ў Кабул. Хамід Карзай заявіў, што галоўная мэта кіраванага ім ураду – аднаўленьне міру і спакою ў краіне. Часовая адміністрацыя будзе кіраваць Афганістанам паўгады. Потым Рада старэйшынаў плямёнаў сфармуе пераходны ўрад, а праз 2 гады будзе прынятая Канстытуцыя краіны.
XS
SM
MD
LG