Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:13 ]  Першыя атрады міжнародных міратворцаў прыбылі ў Кабул


КАБУЛ. Першыя падразьдзяленьні міжнародных міратворчых сілаў прыбылі сёньня ў сталіцу Афганістану Кабул. Брытанскія вайскоўцы будуць разам зь мясцовымі вайсковымі часткамі і паліцыяй абслугоўваць бясьпеку заўтрашняй інаўгурацыі часовай адміністрацыі Афганістана начале з Хамідам Карзаем. У чацьвер Рада Бясьпекі ААН ухваліла мандат на разьмяшчэньне міратворцаў на афганскай тэрыторыі. Большую частку складуць брытанскія вайскоўцы. Нямеччына сёньня пагадзілася накіраваць у Афганістан 1200 сваіх жаўнераў. Паводле міністра абароны ФРГ Рудольфа Шарпінга, міратворчыя сілы будуць дзейнічаць асобна ад спэцпадразьдзяленьняў ЗША, якія працягваюць антытэрарыстычную апэрацыю ў Афганістане. Разам у складзе міжнародных міратворчых сілаў у Афганістане будзе ня больш за 5000 вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG