Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:04 ]  Падаў у адстаўку прэзыдэнт Аргэнтыны Фэрнанда дэ ле Руа


БУЭНАС АЙРЭС. Сёньня падаў у адстаўку прэзыдэнт Аргэнтыны Фэрнанда дэ ле Руа. У адпаведнасьці з Канстытуцыяй вярхоўная ўлада перайшла на 48 гадзінаў да старшыні Сэнату Рамона Пуэрты. Адстаўка Фэрнанда дэ ле Руа адбылася ў выніку масавых акцыяў пратэсту, выкліканых цяжкім эканамічным крызысам, што перажывае краіна. Паводле апошніх зьвестак, за тры дні разбурэньняў у Аргэнтыне ў сутычках з паліцыянтамі загінуў прынамсі 21 чалавек, параненыя каля дзьвюхсот. Разьюшаныя натоўпы рабуюць крамы і нішчаць дзяржаўныя ўстановы. Сёньня ўвечары парлямэнт краіны мае прызначыць новага выконваючага абавязкі прэзыдэнта ці абвесьціць датэрміновыя выбары. Надзвычайны стан у краіне адменены.
XS
SM
MD
LG