Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:49 ]  Хамід Карзаі прыбыў у Кабул напярэдадні заўтрашняй інаўгурацыі часовага ўраду Афганістану


КАБУЛ. Павышаныя меры бясьпекі прымаюцца ў сталіцы Афганістану напярэдадні заўтрашняй інаўгурацыі часовага ўраду краіны, кіраўнік якога Хамід Карзаі сёньня прыбыў у Кабул. За бясьпекай падчас інаўгурацыі будуць сачыць 20 брытанскіх марскіх пэхацінцаў, якія прыбылі ў Кабул з авіябазы Баграм. Новая адміністрацыя забараніла заўтра жыхарам Кабулу мець пры сабе зброю. Але мясцовая паліцыя і жаўнеры Паўночнага Альянсу маюць дазвол быць на вуліцах сталіцы ўзброенымі.
XS
SM
MD
LG