Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:30 ]  Швайцарскія ўлады заблякавалі банкаўскія рахункі супрацоўнікаў былога рэжыму Слабадана Мілошавіча


БЭРН. Швайцарскія ўлады заблякавалі банкаўскія рахункі пяці супрацоўнікаў былога рэжыму Слабадана Мілошавіча. Аднак, Міністэрства юстыцыі не паведаміла, каму канкрэтна належалі гэтыя рахункі і колькі грошай было на іх. У адказ на просьбу югаслаўскага кіраўніцтва у верасьні Швайцарыя замарозіла пяць з паловай мільёнаў даляраў у сваіх банках. Міністэрства юстыцыі заявіла, што сьледчыя яшчэ не праверылі іншыя ўклады, перададзеныя ў швайцаркскія банкі самім Мілошэвічам альбо ягонай сям’ёй.
XS
SM
MD
LG