Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:17 ]  Кітай і Пакістан гатовыя каардынаваць палітыку ў справе Афганістану


ПЭКІН. У часе візыту прэзыдэнта Пакістану Мушарафа ў Кітай, бакі пацьвердзілі добрыя адносіны паміж сабой. Мушараф сказаў, што Кітай застанецца ў эпіцэнтры зьнешняй палітыкі Пакістану і “ сапраўдным сябрам” Іслямабаду. На думку прэзыдэнта Дзянь Дззэміня, Мушараф зрабіў вельмі важкі ўнёсак у супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі. Перамовы пацьвердзілі гэта, не зважаючы на факт, што Пакістан палепшыў свае стасункі з Вашынгтонам і падтрымаў ваенную апэрацыю ЗША ў Афганістане. Дзянь Дзэмінь і Мушараф падпісалі 7 эканамічных пагадненьняў, у тым ліку, у галіне энэргэтыкі і ў справе кітайскай пазыкі Пакістану. У наступныя тры дні візыту Мушарафа ў Пэкін будуць абмяркоўвацца эканамічныя пытаньні і канфлікт у Афганістане. Бакі гатовыя каардынаваць сваю палітыку ў справе Афганістану.
XS
SM
MD
LG