Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:02 ]  Індыя адмаўляецца даць Пакістану інфармацыю ў справе нападу на парлямэнт


ДЭЛІ. Індыя заявіла, што насуперак заклікам Вашынгтону, не падзеліцца з Пакістанам інфармацыяй, сабранай падчас сьледзтва ў справе замаху на індыйскі парлямэнт. Учора Індыя адмовілася таксама ад сумеснага з Пакістанам разгляду гэтага інцыдэнту. Прадстаўнік пакістанскага МЗС Азіз Хан заявіў у адказ: “Шкада, што прэм’ер Індыі адхіліў надзвычай слушную прапанову аб сумесным сьледзтве ў справе інцыдэнту. Пасьлядоўная адмова ў аб’ектыўным і нэўтральным сьледзтве выклікае сумнеў адносна яе матываў” Азіз Хан перасьцярог Індыю, што Іслямабад адкажа сілай, калі Індыя парушыць лінію падзелу ў спрэчным раёне Кашміру, альбо распачне нейкія ваенныя дзеяньні на мяжы. Прадстаўніца МЗС Індыі Нірумпама Рао заявіла, што інфармацыяй, сабранай сьледчымі, Індыя можа падзяліцца зь “ сябрамі і партнэрамі па антытэрарыстычнай кааліцыі”, да якіх Пакістан не належыць. Індыя вінаваціць пакістанскую выведку ў падтрымцы дзьвюх груповак, падазраваных у ажыцьцяўленьні замахаў на парлямэнт у Дэлі.
XS
SM
MD
LG