Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:43 ]  Урад Аргэнтыны падаў у адстаўку


БУЭНАС АЙРАС. Пасьля начных разбурэньняў, выкліканых глыбокім эканамічным крызісам, Урад Аргэнтыны падаў у адстаўку. Прэзыдэнт Фэрнанда дэ ля Руа прыняў адстаўку міністра фінансаў Дамінга Кавала і яшчэ сёньня мае вырашыць, ці прыняць адстаўку іншых сябраў кабінэту. Мінулай начы паліцыя спрабавала разагнаць натоўп дэманстрантаў, які сабраўся ля будынку парлямэнту і прэзыдэнцкага палацу. З учорашняй раніцы, у часе рабункаў крамаў 6 чалавек загінулі і каля ста параненыя. Учора прэзыдэнт абвесьціў у краіне надзвычайнае становішча пасьля таго, як у найбяднейшых прымесьцях сталіцы пачаліся хваляваньні і рабункі. Прэзыдэнт заявіў, што патрабуе дадатковых паўнамоцтваў, каб навесьці парадак у найбуйнейшых гарадох Аргэнтыны.
XS
SM
MD
LG