Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:46 ]  Прадстаўнікі ізраільскіх спэцслужбаў сустрэліся з супрацоўнікамі палястынскіх сілаў бясьпекі


ЕРУЗАЛІМ. Сёньня ўвечары ў адпаведнасьці з распараджэньнем прэм’ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона прадстаўнікі ізраільскіх спэцслужбаў сустрэліся з супрацоўнікамі палястынскіх сілаў бясьпекі. Дзе адбывалася сустрэча і пра што на ёй ішла гаворка, пакуль не вядома. Міністар замежных справаў Ізраілю Шыман Пэрэс заявіў, што Ізраіль можа вывесьці войскі з тых раёнаў, дзе палястынскія ўлады навялі парадак. У першую чаргу, паводле ягоных словаў, гэта тычыцца гарадоў Джэнін і Наблус на Заходнім беразе Ярдану, дзе найбольшы ўплыў маюць групоўкі “Хамаз” і “Іслямскі джыгад”. Сёньня ж, паводле загаду кіраўніка Палястынскай аўтаноміі Ясіра Арафата, былі арыштаваныя 15 палястынскіх паліцыянтаў, сябры групоўкі Фатх і зачыненыя 6 офісаў “Хамазу” ў Паласе Газа. Адначасна былі зачыненыя дзьве майстэрні, дзе вырабляліся выбуховыя рэчывы. Арыштаваныя тры чалавекі.
XS
SM
MD
LG