Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:40 ]  Брытанія выправіць каля 1500 міратворцаў у Афганістан


ЛЁНДАН. Брытанія выправіць каля тысячы пяцісот вайскоўцаў у якасьці перадавога атраду шматнацыянальных міратворчых сілаў у Афганістане. Выступаючы сёньня ў Палаце Абшчынаў, міністар абароны Джэфры Гун паведаміў, што сілы накіроўваюцца дзеля дапамогі афганскаму ўраду падтрымаць бясьпеку ў і вакол Кабулу. Але поўная адказнасьць за бясьпеку застаецца за часовым урадам Афганістану. Гун сказаў, што асноўная частка міратворцаў верагодна пачне разгортвацца напрыканцы месяца – 28 сьнежня, першая група брытанскіх міратворцаў у складзе прыкладна 100 – 200 жаўнераў прыбудзе ў Кабул у канцы гэтага тыдня, калі часовы ўрад Афганістану пачне выконваць свае функцыі. Гун паведаміў, што вайсковыя дарадцы зь 17 краінаў, якія прапанавалі паслаць сваіх міратворцаў у Афганістан, сустрэліся сёньня ў Лёндане, каб абмеркаваць апошнія дэталі місіі. Разам прымуць удзел у міжнароднай міратворчай акцыі ад трох да пяці тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG