Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:20 ]  Джордж Буш і Уладзімер Пуцін праз тэлефон абмеркавалі наступствы амэрыканскага рашэньня выйсьці з дамовы аб супрацьракетнай абароне 1972 г.


МАСКВА. Крэмаль паведаміў, што прэзыдэнты ЗША і Расеі Джордж Буш і Уладзімер Пуцін праз тэлефон абмеркавалі наступствы амэрыканскага рашэньня выйсьці з дамовы аб супрацьракетнай абароне 1972 году. Паводле інфармацыі з Крамля, Пуцін паўтарыў сваю пазыцыю, што рашэньне Злучаных Штатаў было “памылкай”, але падкрэсьліў, што гэта не закране расейскай бясьпекі. У паведамленьні Крамля гаворыцца, што абодвы прэзыдэнты пагадзіліся зь неабходнасьцю інтэнсыфікаваць дыялёг і закранулі “шырокае кола праблемаў” двухбаковых адносінаў. Яны таксама абмеркавалі плянаваны візыт Буша ў Расею налета.
XS
SM
MD
LG