Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:14 ]  Польскія сьледчыя не знайшлі пацьверджаньняў удзелу вайскоўцаў нацысцкай Нямеччыны ў масавым забойстве гэбраяў у горадзе Едвабна


ВАРШАВА. Польскія сьледчыя заявілі сёньня, што не знайшлі ніякіх пацьверджаньняў удзелу вайскоўцаў нацысцкай Нямеччыны ў масавым забойстве гэбраяў у горадзе Едвабна 10 ліпеня 1941 году. У той дзень некалькі соцен гэбраяў былі сагнаныя ў гумно і жывымі спаленыя. Сёньняшняя заява сьледчых пацьвярджае дадзеныя пра тое, што адказнасьць за расправу нясуць мясцовыя жыхары-палякі. Улады камуністычнай Польшчы вінавацілі ў гэтым злачынстве нацыстаў. У ліпені летась прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі публічна папрасіў прабачэньня за зьверствы палякаў у Едвабне.
XS
SM
MD
LG