Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:12 ]  У выніку сьнегападаў і марозаў у Эўропе гінуць людзі


АФІНЫ. У выніку сьнегападаў і вельмі нізкіх тэмпэратураў у Грэцыі, Расеі, Турэччыне, на Балканах гінуць людзі, спыняецца транспарт, разбураюцца лініі электраперадачаў. У Грэцыі цягам апошніх пяці дзён замерзьлі 5 чалавек. Сьнег падае ў Афінах, моцны вецер на поўдні краіны. Несуцяшальны прагноз надвор’ і на канец гэтага тыдня. У Маскве ад марозу, які нечакана дасягнуў 20 градусаў, сканалі шэсьць чалавек. Гэтай зімой у расейскай сталіцы мароз забраў жыцьці 232 чалавек. Большая частка паўдзённага расейскага гораду Сочы засталася без электрычнасьці з прычыны пашкоджаньняў лініяў электраперадачы. Сьнег і мароз сталі прычынаю сьмерці сёньня сямі чалавек у Турэччыне. Ад мінулага ўік-энду ўжо загінулі прынамсі 19 чалавек. У паўночна-заходняй частцы краіны выкарыстоўваецца браніраваная тэхніка для дастаўкі харчаваньня ў ізаляваныя непагодаю вёскі. Ад пачатку пагаршэньня надвор’я ў Польшчы загінулі 140 чалавек.
XS
SM
MD
LG