Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:40 ]  Лідар Часовага ўраду Афганістану заклікаў міжнародную супольнасьць працягваць дапамогу ягонай краіне


РЫМ. Лідар Часовага ўраду Афганістану Хамід Карзай, зганіў спусташальную дзейнасьць Талібану ў Афганістане і заклікаў міжнародную супольнасьць не спыняць дапамогу Афганістану пасьля заканчэньня барацьбы з тэрарызмам у краіне. Учора, пасьля перамоваў з былым каралём Афганістану Захір Шахам Карзай заявіў: “Тэрарызам прымусіў наш народ перажыць неверагодна цяжкія часы. Тэрарысты забівалі нас. Яны зьнішчалі нашыя сады, нашыя вінаграднікі. Яны спрабавалі зьнішчыць Афганістан і афганскі дух. Я маю цьвёрды намер пазбавіцца ад тэрарыстаў. Гэта погляд ня толькі на Афганістан, але і на ўвесь астатні сьвет”. Сёньня Карзай паабяцаў перадаць захопленых у Афганістане арабскіх партызанаў у рукі міжнароднага правасудзьдзя, а таксама прыняць жорсткі закон адносна крымінальных злачынцаў. Сёньня кіраўнік Часовага ўраду Афганістану Хамід Карзай, вернецца ў Кабул.
XS
SM
MD
LG