Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:07 ]  У Пакістане, па дарозе ў вязьніцу ўцяклі з-пад варты 35 палонных замежнікаў


ПЭШАВАР (Пакістан). Сёньня ў Пакістане, па дарозе ў вязьніцу ўцяклі з-пад варты прынамсі 35 палонных замежнікаў. Шэсьцёра зь іх былі злоўленыя. У сутычках, у часе спробы раззброіць ахову, загінулі найменш 10 асобаў, як зь ліку арыштваных, та і зь ліку ахоўнікаў. Паводле афганскага інфармацыйнага агэнства, больш як 150 баявікоў Аль-Кайды і замежнікаў, якія ваявалі на баку талібаў, былі ўзятыя ў палон у часе спробы перайсьці афганска-пакістанскую мяжу.
XS
SM
MD
LG