Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:44 ]  Палестынскія ўлады загадалі арыштаваць 15 палестынскіх паліцыянтаў


ЕРУСАЛІМ. У адпаведнасьці з загадам кіраўніка Палестынскае аўтаноміі Ясіра Арафата пра затрыманьне асобаў, якіх падазраюць у тэрарызме супраць ізраільцаў, сёньня арыштаваныя 15 паліцыянтаў. Гэта першы выпадак, калі ў сувязі з падобнымі абвінавачаньнямі былі арыштаваныя прадстаўнікі праваахоўных ворганаў. Адначасна стала вядома пра закрыцьцё шасьці офісаў іслямскай групоўкі Хамас у Паласе Газа. Учора адзін з кіраўнікоў узброеных сілаў Ізраілю гэнэрал-лейтэнант Шаўл Мафаз заявіў, што прынамсі 80 ізраільцаў былі зьнішчаныя палестынскімі сіламі бясьпекі цягам апошняга году. Тым часам, прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон атдаў загад пачаць перамовы з прадстаўнікамі палестынскіх спэцслужбаў. Мэта перамоваў – дамагчыся ад палестынскага кіраўніцтва спыненьня дзейнасьці экстрэмістаў у месьце Наблус (на Заходнім Беразе Ярдану), дзе, паводле ізраільскіх спэцслужбаў, знаходзяцца арганізатары шмат якіх тэрарыстычных актаў.
XS
SM
MD
LG