Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:29 ]  Эўрапэйскі суд адмовіўся разглядаць зыск супрацоўнікаў сэрбскага тэлебачаньня


СТРАСБУРГ. Эўрапэйскі суд у правох чалавека ў Страсбургу адмовіўся разглядаць зыск шасьці супрацоўнікаў сэрбскага тэлебачаньня. Супрацоўнікі зьбіраліся ўзбудзіць справу супраць НАТА ў сувязі з паветранымі рэйдамі ў красавіку 1999 году, калі адна з бомбаў патрапіла ў будынак радыё і тэлебачаньня Сэрбіі, у выніку чаго загінулі 16 асобаў. Некаторыя супрацоўнікі ў часе бамбаваньня страцілі сваіх крэўных. Судзьдзі ў Страсбургу абвесьцілі, што гэтая справа – па-за іхнай кампэтэнцыяй, паколькі Саюзная Рэспубліка Югаславія не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы.
XS
SM
MD
LG