Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:09 ]  Злучаныя Штаты выступаюць за больш шчыльныя адносіны паміж Расеяй і НАТО


БРУСЭЛЬ. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд пасьля сустрэчы зь міністрамі абароны краінаў-сябраў НАТО заявіў, што Злучаныя Штаты выступаюць за больш шчыльныя адносіны паміж Расеяй і НАТО і што ЗША будуць і надалей садзейнічаць разьвіцьцю кантактаў паміж НАТО і Расеяй. Але ён падкрэсьліў, што Паўночнаатлянтычны блёк мае захаваць за сабой права на прыняцьце незалежных рашэньняў. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд таксама перасьцярог Эўропу, што яна можа стаць аб’ектам тэрарыстычных атакаў. У гэтай сувязі ён заклікаў эўрапейскія краіны павялічыць выдаткі на абарону. Рамсфэльд выказаўся таксама за скарачэньне міратворчага кантынгэнту ў Босьніі, каб скарыстаць гэтыя сілы ў барацьбе зь міжнародным тэрарызмам. На думку генэральнага сакратара НАТО Робэртсона, альянс мае цалкам перагледзець сваю палітыку ў галіне бясьпекі.
XS
SM
MD
LG