Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:46 ]  Кіраўніцтва часовага ўраду Афганістану трымае пад кантролем краіну


РЫМ. Кіраўніцтва часовага ўраду Афганістану трымае пад кантролем краіну і гатовая ўсталяваць дыпляматычныя зносіны зь іншымі дзяржавамі. Хамід Карзаі сёньня знаходзіцца ў Рыме, дзе мае перамовы з былым каралём Захір Шахам і італьянскім прэм’ер-міністрам Сільвія Бэрлусконі. Урад Карзаі павінен распачаць выкананьне сваіх функцыяў у гэтую суботу. Афіцыйныя асобы з часовага ўрада заяўляюць, што яны пагадзіліся ў прынцыпе на разьмяшчэньне ў Афганістане міратворчых міжнародных сілаў колькасьцю да 5 тысячаў чалавек. Італія гатовая паслаць каля 600 міратворцаў. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Рыме, Карзаі сказаў, што першыя атрады могуць увайсьці ў Афганістан ужо ў гэтыя суботу і нядзелю.
XS
SM
MD
LG