Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:35 ]  У Емене адбыліся ўзброеныя сутычкі паміж урадавымі войскамі і вяскоўцамі


САНА, ЕМЕН. Еменскія ўрадавыя сілы ўступілі ў сутычку з узброенымі жыхарамі вёскі Аль Гусун, дзе, як мяркуецца, маглі схавацца некаторыя баявікі групоўкі “Аль Кайда”. Еменскія спэцыяльныя сілы і паліцыя выкарысталі танкі і гелікоптары, а вяскоўцы адказалі агнём з ручной зброі. Паведамляецца, што некалькі чалавек былі забітыя і параненыя. Шмат баявікоў “Аль Кайды” ўцяклі з Афганістану пасьля разгрому сілаў талібаў, якія далі прытулак бін Лядэну. Сям’я гэтага тэрарыста, абвінавачанага ў арганізацыі тэракатаў 11-га верасьня ў ЗША, паходзіць зь Емену.
XS
SM
MD
LG