Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:30 ]  На Блізкім Усходзе працягваецца эскаляцыя гвалту


ЕРУЗАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што заклік палястынскага лідэра Ясіра Арафата спыніць тэрарыстычныя дзеяньні, колькасьці атакаў супраць Ізраілю не зьмяншаецца. У заяве, распаўсюджанай канцылярыяй Шарона гаворыцца, што “ Ізраіль чакае ад палястынцаў канкрэтных дзееяньняў і вынікаў”. У нядзелю Ясір Арафат заклікаў да спыненьня гвалту і аднаўленьня мірных перамоваў. Аднак учора ізраільскія вайскоўцы застрэлілі трох палястынцаў, у тым ліку, дзіця. На Заходнім беразе Ярдану ў выніку палястынскіх атакаў былі параненыя тры габрэйскія пасяленцы. Сёньня Арабская Ліга паведаміла, што ў чацьвер міністры замежных справаў арабскіх краінаў правядуць тэрміновую сэсію ў справе эскаляцыі гвалту на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG