Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:20 ]  Часовы ўрад Афганістану і антытэрарыстычная кааліцыя ня могуць дамовіцца ў справе міратворчых сілаў


КАБУЛ. Перамовы паміж лідэрамі часовага ўраду Афганістану і анты-тэрарыстычнай кааліцыі на чале з ЗША, ў справе міжнародных міратворчых сілаў, зайшлі ў тупік. Паводле міністра ўнутраных справаў у новай адміністрацыі Юніса Кануні, бакі яшчэ не дамовіліся ў справе колькасьці міратворцаў. Раней, афганскі бок згадзіўся ў прынцыпе на разьмяшчэньне ў Афганістане 5-ці тысячаў вайскоўцаў з-за мяжы. Дагэтуль не ўзгоднена, ці будучы кантынгент мае дзейнічаць пад эгідай ААН, дзе і калі ён будзе дыслякаваны. Веялікабрытанія і ЗША выступаюць за тое, каб міжнародныя сілы былі разьмешчаныя яшчэ да 22 сьнежня, калі часовы ўрад пачне выконваць свае функцыі. Лёндан гатовы накіраваць ў Афганістан паўтары тысячы сваіх вайскоўцаў. Паводле міністра абароны Вялікабрытаніі Гуна, міжнародныя сілы павінны мець права на самаабарону ў разе пагрозы.
XS
SM
MD
LG