Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:10 ]  Распачалася сустрэча міністраў абароны краінаў-сябраў НАТО


БРУСЭЛЬ. Міністры абароны краінаў НАТО раcпачалі сёньня ў Брусэлі двухдзённую сустрэчу ў часе якой яны абмяркуюць пытаньні барацьбы з тэрарызмам, адносіны з Расеяй і сытуацыю на Балканах. Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд мае намер праінфармаваць саюзьнікаў па НАТО пра найноўшыя дэталі амэрыканскага пляну стварэньня сыстэмы супрацьракетнай абароны. Гэта першая сустрэча міністраў абароны НАТО з часу, як прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвесьціў пра выхад ЗША з дамовы аб супрацьракетнай абароне 1972-га году. Сёньняміністры абмяркуюць са сваім расейскім калегам Сяргеем Івановам пытаньне больш шчыльных адносінаў паміж Альянсам і Расеяй. Учора Рамсфэльд сустрэўся з Івановам асобна. Паводле расейскага міністра, у студзені Масква і Вашынгтон пачнуць перамовы ў справе скарачэньня ядзерных арсэналаў.
XS
SM
MD
LG