Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:48 ]  Сэрбія і Чарнагорыя пагадзіліся аднавіць дыялёг ў справе будучыні іх фэдэрацыі


БЭЛГРАД. Сэрбія і Чарнагорыя -- дзьве рэспублікі, якія ўтвараюць Югаславію, -- пагадзіліся сёньня аднавіць дыялёг ў справе будучыні іх фэдэрацыі на сустрэчы з удзелам каардынатара міжнароднай палітыкі Эўразьвязу Хавіера Саляны. Эўразьвяз выразна даў зразумець, што хацеў бы, каб прэзыдэнт Чарнагорыі Міла Джуканавіч адмовіўся ад свайго шляху да незалежнасьці. Саляна сустрэўся ў Бэлградзе з Джуканавічам, прэзыдэнтам Югаславіі Воіславам Каштуніцам і сэрбскім прэм’ер-міністрам Зоранам Джынджычам. Джуканавіч сказаў, што рашэньне працягнуць дыялёг зусім не азначае, што ягоная рэспубліка адмовіцца ад плянаў правесьці рэфэрэндум у пытаньні незалежнасьці ў красавіку наступнага году.
XS
SM
MD
LG