Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:44 ]  Белы дом вітае ўчорашнюю заяву Ясіра Арафата


ВАШЫНГТОН. Белы дом вітае ўчорашнюю заяву Ясіра Арафата з заклікам да экстрэмісцкіх груповак спыніць тэрарыстычныя дзеяньні супраць Ізраілю. Паводле прэсавага сакратара Ары Флэйшэра, цяпер Арафат мае пераўтварыць свае словы ў справы. Таксама сёньня Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сказаў, што ён чакае, каб і Ізраіль адказаў станоўча, калі словы Арафата стануць справамі. Паўэл заявіў, што калі Арафат зможа пакласьці канец тэрарызму, то ЗША вернуцца да праблемы ўсталяваньня палястынскай дзяржавы і прысьпешаць Ізраіль саступіць тэрыторыі дзеля дасягненьня міру.
XS
SM
MD
LG