Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:39 ]  Міністэрства абароны ЗША заявіла, што нікому не вядомае нават меркаванае месца знаходжаньня Ўсамы бін Лядэна


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША заявіў, што нікому не вядомае нават меркаванае месца знаходжаньня Ўсамы бін Лядэна. Разам з тым, паводле прадстаўніка Пэнтагону, кіраўнік Талібану мула Амар хутчэй за ўсё знаходзіцца ў раёне гораду Кандагар. Ён дадаў, што чацьвёра неафганскіх палонных – баявікоў альбо Талібану, альбо “Аль Кайды” – ўтрымліваюцца на марскім судне разам зь яшчэ адным палонным жаўнэрам Талібану, амэрыканцам Джонам Уолкерам. Усе чацьвёра не ідэнтыфікаваныя, але аўстралійскі ўрад паведаміў сёньня, што Дэвід Хікс, аўстралійскі наёмны баявік у войсках Талібану, быў перададзены ЗША і знаходзіцца на караблі.
XS
SM
MD
LG