Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:19 ]  На Гаіці зробленая спроба зьвяржэньня прэзыдэнта Жана-Бэрнара Арыстыда


ПОРТ-А-ПРЭНС. ГАІЦІ. На Гаіці ўчора была зробленая спроба зьвяржэньня прэзыдэнта Жана-Бэрнара Арыстыда. Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што ў перастрэлцы з бунтаўшчыкамі былі забітыя два ахоўнікі прэзыдэнцкага палацу. Арыстыд і ягоная сям’я не пацярпелі. Сямёра бунтаўшчыкоў затрыманыя. Пакуль не вядома, хто арганізаваў спробу перавароту. Арыстыд – першы дэмакратычна абраны прэзыдэнт Гаіці. У сталіцы краіны Порт-а-Прэнсе адбыліся шматтысячныя дэманстрацыі ў падтрымку Арыстыда.
XS
SM
MD
LG