Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:17 ]  Прызямліўся касьмічны чаўнок Эндэвар з трыма астранаўтамі на борце


МЫС КАНАВЭРАЛ, ЗША. Сёньня прызямліўся касьмічны чаўнок Эндэвар з трыма астранаўтамі, якія са жніўня знаходзіліся на Міжнароднай касьмічнай станцыі. Чаўнок даставіў на станцыю новы экіпаж і болей за дзьве тоны грузу. З прычыны вайны ў Афганістане і пагрозы тэрарыстычнага нападу пасадка карабля адбывалася з надзвычайнымі захадамі бясьпекі. Каманда, якая вярнулася на Зямлю, назірала з космасу агонь пажару пасьля тэрарыстычных атакаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон 11 верасьня.
XS
SM
MD
LG