Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:18 ]  У Токіа адкрылася канфэрэнцыя па барацьбе з сэксуальнай эксплюатацыяй дзяцей


Токія. Сёньня ў сталіцы Японіі адкрылася міжнародная канфэрэнцыя па барацьбе з сэксуальнай эксплюатацыяй дзяцей. У форуме, які арганізаваны Дзіцячым фондам ААН – ЮНІСЭФ і ўрадам Японіі, бярэ удзел больш за 1000 дэлегатаў са 138 краінаў сьвету. Выканаўчая дырэктарка ЮНІСЭФ Кэрал Бэламі ўважае, што толькі сумесныя намаганьні заканадаўцаў і праваабаронцаў могуць пакласьці канец дзіцячай парнаграфіі і прастытуцыі. Выступаючы на форуме, Кэрал Бэламі заклікала да неадкладных захадаў супраць таго, што яна назвала міжнародным шматмільярдным рэкетам, які разбурае мільёны маладых жыцьцяў. Кэрал Бэламі таксама заявіла, што сэксуальная экспюатацыя дзяцей зьяўляецца нагэтулькі ж важнай праблемай, як і глябальны тэрарызм.
XS
SM
MD
LG