Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:51 ]  Амэрыканская авіяцыя працягвае бамбаваць горны масіў Тора Бора


ТОРА БОРА, АФГАНІСТАН. Амэрыканская авіяцыя працягвае бамбаваць горны масіў Тора Бора на ўсходзе Афганістану, дзе знаходзяцца баявікі тэрарыстычнай арганізацыі “Аль Кайда”. Учора амэрыканскае камандаваньне паведаміла, што радыёперахоп перамоваў тэрарыстаў зафіксаваў голас Усамы бін Лядэна. Верагодна, што бін Лядэн, як і раней, знаходзіцца ў раёне баявых дзеяньняў. Афганскія палявыя камандзеры, якія наступаюць у гарах Тора Бора, паведамілі пра капітуляцыю невялікіх групаў баявікоў “Аль Кайды”. Паводле інфармацыі ўладаў Пакістану, ля афганскай мяжы затрыманыя некалькі тэрарыстаў, якія здолелі выйсьці з раёну баёў праз горныя перавалы.
XS
SM
MD
LG