Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:50 ]  Злучаныя Штаты зноў адчыняюць свае дыпляматычныя офісы ў Кабуле


КАБУЛ. Чакаецца, што сёньня Злучаныя Штаты зноў адчыняць свае дыпляматычныя офісы ў афганскай сталіцы – Кабуле. Цырымонію адкрыцьця амбасады ЗША з падняцьцем амэрыканскага сьцягу будзе весьці адмысловы пасланец ЗША ў Афганістане Джэймс Добінс. Але цалкам функцыі амбасады амэрыканская дыпляматычная місія ў Кабуле пачне выконваць пасьля аднаўленьня дыпляматычных стасункаў ЗША з Афганістанам. Чакаецца, што гэта адбудзецца неўзабаве пасьля таго, як распачне выконваць свае паўнамоцтвы новы кааліцыйны ўрад Афганістану -- 22 сьнежня сёлета.
XS
SM
MD
LG