Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:48 ]  Завершылася двухдзённая сустрэча лідэраў краінаў-сябраў Эўразьвязу


ЛЯЭКЭН, БЭЛЬГІЯ. Тут учора завершылася двухдзённая сустрэча лідэраў краінаў-сябраў Эўразьвязу. Кіраўнікі эўрапейскіх дзяржаваў абвесьцілі пляны рэфармаваньня Зьвязу і назвалі дзесяць краінаў, якія, як чакаецца, будуць прынятыя ў Эўразьвяз да 2004 году. Гэта – Вугоршчына, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славаччына, Славенія,Чэхія і Эстонія. Удзельнікі саміту задэкляравалі гатовасьць Эўропы да ўдзелу ў міратворчай місіі ў Афганістане. Вырашана, што чатыры тысячы вайскоўцаў возьмуць удзел у міратворчай місіі па падтрыманьні стабільнасьці ў Афганістане пад эгідай ААН. Іншым вынікам саміту стала рашэнне пра стварэньне да 2003 году эўрапейскіх сілаў хуткага рэагаваньня ў складзе 60 тысячаў вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG