Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:18 ]  Ізраільскія гэлікоптэры нанесьлі новыя ўдары па палястынскіх аб’ектах у Паласе Газа


ГАЗА СІЦІ. Ізраільскія баявыя гэлікоптэры ў ноч з сыботы на нядзелю нанесьлі новыя ўдары па палястынскіх аб’ектах у Паласе Газа. Бамбаваліся адміністрацыйныя будынкі Палястынскай аўтаноміі ў пасяленьні Джабалія. Паводле папярэдніх зьвестак, ахвяраў няма. Прадстаўнікі ізраільскага войска заявілі, што гэта быў іхны адказ на мінамётны абстрэл гэбрайскага пасяленьня, што знаходзіцца недалёка. Учора ў часе перастрэлак зь ізраільскімі вайскоўцамі ў раёне населенага пункту Бэйт Ханун загінулі 4 палястынцы і былі параненыя, паводле розных крыніцаў, ад 40 да 60 чалавек. Ізраільскія вайскоўцы арыштавалі некалькіх актывістаў экстрэмісцкіх груповак “Хамас” і “Іслямскі джыгад”. Вашынгтон адклікаў свайго пасланца на Блізкім Усходзе Энтані Зіні дзеля кансультацыяў – у сувязі з рэзкім абвастрэньнем сытуацыі ў рэгіёне.
XS
SM
MD
LG