Х’ЮСТАН, ЗША. Чакаецца, што сёньня мае ажыцьцявіць пасадку амэрыканскі касьмічны карабель “Індэвар”. Учора ён адстыкаваўся ад Міжнароднай касьмічнай станцыі і ўзяў курс на Зямлю.
Апэрацыя адбылася са спазьненьнем, бо непадалёку ад станцыі зьявіўся абломак старой савецкай ракеты.
На борце “Індэвару” знаходзіцца былы экіпаж касьмічнай станцыі – расейцы Уладзімер Дзяжураў, Міхаіл Цюрын і амэрыканец Фрэнк Калбэртсан.