Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:20 ]  Каля пяцідзесяці байцоў Аль- Каеды здаліся ў палон вайскоўцам ЗША і афганскім сілам


Каля пяцідзесяці байцоў Аль- Каеды здаліся ў палон вайскоўцам ЗША і афганскім сілам ў раёне Тора-Бора. Прадстаўнікі Чырвонага Крыжа прасілі прапусьціць іх да палонных, каб спраўдзіць стан іхнага здароўя. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфілд пацьвердзіў факт захопу палонных і апісаў баі ў Тора-Бора як надзвычай жорсткія. Прадстаўнік Усходняга Альянсу Газрат Алі сказаў, што афганскія сілы знайшлі целы 33 забітых байцоў Аль-каеды падчас наступу на пячоры Тора-Бора. Яшчэ чацьвера былі захопленыя ў палон. Прадстаўнікі ўладаў ЗША заявілі, што па-ранейшаму невядома, дзе перабывае Асама бін Лядэн. У той жа час, ЗША паведамілі, што аднавіліся баі ў раёне аэрапорту ў Канадагары.
XS
SM
MD
LG