Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:13 ]  Чатыры палестынцы былі забітыя і 60 параненыя ў горадзе Бэйт Ханун


Чатыры палестынцы былі забітыя і 60 параненыя ў горадзе Бэйт Ханун. Сутыкненьні адбываліся падчас уводу ізраільскіх танкаў ў гэты ды іншыя гарады ў сэктары Газа. У Бэйт Хануне загінулі два падлеткі, адзін юнак і адзін паліцыянт. Паводле Ізраілю, рэйд быў часткай апэрацыі пошуку актывістаў руху Хамас, многія зь якіх былі арыштаваныя. У іншым мейсцы сэктару Газа ізраільскія вайскоўцы застрэлілі палестынца, які, паводле іх словаў, спрабаваў пранікнуць у гэбрайскі квартал Ізраільская авіяцыя таксама зноў абстраляла тэрыторыю штаб-кватэры палестынскага лідэра Ясіра Арафата Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША паведаміў, што амэрыканскі пасланьнік на Блізкім Усходзе Энтані Зіні быў адкліканы ў Вашынгтон на кансультацыю. Сёньня раней Ізраіль вітаў рашэньне ЗША накласьці вета на рэзалюцыю ААН адносна адпраўкі міжнародных назіральнікаў на палестынскія тэрыторыі. Аднак, іншыя краіны, у тым ліку Францыя і Эгіпет, асудзілі гэтае рашэньне ЗША.
XS
SM
MD
LG